12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі расце ўзровень даверу да дзяржСМІ, заявіў журналістам міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Падводзячы вынікі 2023 года, мы можам ужо гаварыць аб тым, што ў нас былі пэўныя поспехі ў нашых чытачоў, гледачоў і слухачоў. Амаль на 5 працэнтаў вырас узровень даверу да нацыянальных СМІ. У нас на 1,4 млн павялічыўся сумарны ахоп у сацыяльных сетках, мэсэнджарах, інтэрнэце рэгіянальных СМІ. Рост 58 працэнтаў - гэта вялікае дасягненне, - адзначыў Уладзімір Пярцоў. - У нас цэнтральныя сродкі масавай інфармацыі перасягнулі мільённую адзнаку падпісчыкаў у YouTube. Гэта БЕЛТА, Белтэлерадыёкампанія і АНТ. Увогуле, у кожным асяроддзі, у якім мы працавалі, мы дасягнулі пэўных вынікаў".
Сёння праходзіць пасяджэнне калегіі Мінінфарма "Аб выніках работы галіны ў 2023 годзе і асноўных задачах Міністэрства інфармацыі на 2024 год". У калегіі Мінінфарма прымаюць удзел прадстаўнікі ўрада і Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі вядучых рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, ідэалагічны актыў краіны.-0-