19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праектам праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады прапанавана сем прыярытэтаў, расказаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у час пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Першы прыярытэт - нацыянальная дэмаграфічная бяспека, гэта значыць захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя нацыі і падтрымка сям'і. Другі - развіццё чалавечага патэнцыялу, якасная адукацыя, выхаванне гарманічнай і патрыятычнай асобы. Трэці - стварэнне якаснага і зручнага асяроддзя для жыцця", - сказаў Аляксандр Турчын.

Чацвёртым прыярытэтам у праграме ўказаны рост канкурэнтаздольнасці, паскарэнне тэхналагічнага развіцця і лічбавая трансфармацыя. Пятым - моцныя рэгіёны, шостым - умацаванне абараназдольнасці дзяржавы і развіццё абароннага сектара эканомікі, сёмым - рэалізацыя турыстычнага патэнцыялу.-0-