БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Працоўныя пенсіі вырастуць у Беларусі з 1 верасня

01.09.2023 09:09

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 верасня па ўказе нумар 259 ад 15 жніўня 2023 года павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій (па ўзросце, за выслугу гадоў, па інваліднасці, па прычыне страты карміцеля), паведамляе БЕЛТА.

У выніку пераразліку памер працоўнай пенсіі ў сярэднім вырасце на 5 працэнтаў.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны ўдакладнілі, што памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой. Ён залежыць ад працягласці стажу і велічыні заработку, улічаных пры вылічэнні пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

У верасні расходы на выплату пенсій складуць Br1,7 млрд, з іх Br72 млн - на іх павышэнне. Працоўныя пенсіі атрымліваюць больш як 2,3 млн чалавек.

Між тым сацыяльныя пенсіі, атрымальнікамі якіх у асноўным з'яўляюцца людзі з інваліднасцю і дзеці-інваліды, а іх каля 75 тыс. чалавек, выраслі з 1 жніўня.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі