БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

"Празрыстыя правілы гульні". Лукашэнка даручыў вызначыць механізмы кантролю ў сферы крыптавалют

05.09.2025 11:09
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця сферы лічбавых знакаў даручыў вызначыць празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гаворачы пра развіццё крыптавалют, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі важна не ўпусціць трэнды і не страціць тэхналагічнае лідарства. "Задача дзяржавы ў такіх умовах - вызначыць зразумелыя, празрыстыя правілы гульні і механізмы кантролю ў гэтай сферы. Гэта важна, паколькі гэта новы для краіны напрамак, - сказаў Прэзідэнт. - Менавіта таму яшчэ ў 2023 годзе мною дадзены шэраг даручэнняў па забеспячэнні комплекснага рэгулявання сферы лічбавых знакаў, крыптавалют. Аднак да гэтага часу ўзгодненых дакументаў у мяне на стале няма".

Беларускі лідар звярнуў увагу, што сёння дзейнасць па стварэнні, эмісіі і продажы-куплі токенаў шмат у чым рэгулюецца Паркам высокіх тэхналогій. "Зразумела, што гэта адбываецца ў рамках Дэкрэта нумар 8 ("Аб развіцці лічбавай эканомікі". - Заўвага БЕЛТА)", - дадаў ён.

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі