БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Прэзідэнт: беларусы праслаўляюць краіну працоўнымі перамогамі, але гатовы абараняць яе і са зброяй у руках

07.05.2026 09:05
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы праслаўляюць краіну працоўнымі перамогамі, але гатовы абараняць яе і са зброяй у руках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод напярэдадні Дня Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэтак жа, як і яны (прадстаўнікі гераічнага пакалення пераможцаў. - Заўвага БЕЛТА), мы праслаўляем Радзіму перш за ўсё сваімі працоўнымі перамогамі. Але - калі спатрэбіцца - мы гатовы абараняць яе, не шкадуючы сваіх жыццяў, са зброяй у руках - гэтак жа, як рабілі гэта яны", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь, якая страціла ў горне Вялікай Айчыннай кожнага трэцяга, разбураная, спаленая, але непакораная, разам з іншымі народамі Савецкага Саюза выратавала планету ад карычневай чумы. "Гэта найвялікшая заслуга, гонар беларускага народа, усяго савецкага народа. Ад гэтага гонару мы ніколі не павінны адмовіцца", - заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў веснавыя дні 1945 года вызваленая рэспубліка адраджалася з попелу: "Людзі самааддана працавалі, узнімалі з руін заводскія цэхі і гарады. З букетамі палявых кветак сустракалі паязды Перамогі. А 9 мая на плошчу Леніна выйшла практычна ўсё насельніцтва горада Мінска".
Сярод тых, каму ўручылі дзяржаўныя ўзнагароды, нямала прадстаўнікоў сілавога блока. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гэта людзі, якія заўсёды на баявым пасту. "Кожны мірны дзень, кожны мірны год - іх велізарная заслуга", - падкрэсліў ён.-0-






 
Усе навіны

Карысныя спасылкі