Сітуацыю ў прамысловым комплексе разгледзелі на нарадзе ў прэм'ер-міністра Аляксандра Турчына з удзелам кіраўнікоў міністэрстваў і канцэрнаў, а таксама дырэктараў прадпрыемстваў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
У ліку актуальных пытанняў - што перашкаджае расці больш дынамічна, якія ёсць рэзервы і што неабходна зрабіць, каб паскорыцца. Разгледжаны вынікі работы за 8 месяцаў. Асаблівая ўвага - прадпрыемствам, дзе адзначана зніжэнне аб'ёмаў вытворчасці.
"Работа на склад недапушчальная. Размова не толькі аб лічбах. У першую чаргу размова аб адказным стаўленні кіраўнікоў", - адзначылі ў прэс-службе.
Аляксандр Турчын адзначыў, што, з аднаго боку, ёсць дадатная дынаміка, растуць аб'ёмы вытворчасці. Але сітуацыя ў некаторых галінах і ў шэрагу прадпрыемстваў не можа не насцярожваць. "Па шэрагу прадпрыемстваў я не бачу дзеянняў кіраўніцтва гэтых прадпрыемстваў да выпраўлення сітуацыі. Гэта выяўляецца і ў рабоце на знешнім контуры, сітуацыі ўнутры краіны, рабоце з аптымізацыяй затрат", - сказаў прэм'ер-міністр.
Сустрэча па гэтай тэматыцы не першая. Аб прынцыпах і механізмах работы ўдзельнікі нарады дамовіліся ў лютым. "Калі вы думаеце, што на гэта ўсе мы будзем проста глядзець, вы памыляецеся", - дадаў Аляксандр Турчын.-0-