БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі амаль на 40 працэнтах плошчаў

14.04.2023 11:04
14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 38,9 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 14 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 252,9 тыс. га, або 38,9 працэнта плана. У Брэсцкай вобласці сяўба праведзена на 82,9 працэнта запланаваных плошчаў, Віцебскай - 2,95 працэнта, Гомельскай - 38,3 працэнта, Гродзенскай - 82,1 працэнта, Мінскай - 34,5 працэнта, Магілёўскай - 12 працэнтаў. Таксама прадаўжаецца падрыхтоўка глебы пад сяўбу, падрыхтавана ўжо 355,6 тыс. га (54,7 працэнта плана).

Сяўба яравога рапсу праведзена на плошчы 1,04 тыс. га, або 2,23 працэнта да плана, лёну - 6,14 тыс. га, або 13,1 працэнта, цукровых буракоў - 11,8 тыс. га, або 11,6 працэнта, бульбы - 0,07 тыс. га, або 0,27 працэнта, кукурузы ўсяго - 1,67 тыс. га, або 0,15 працэнта. Кукурузы на зерне пасеяна 1,13 тыс. га, што складае 0,43 працэнта ад плана.

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў бягучым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі