БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі амаль на 89 працэнтах плошчаў

29.04.2023 12:04
29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Раннія яравыя ў Беларусі пасеялі на 88,6 працэнта плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Па стане на 28 красавіка сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 576,4 тыс. га, або 88,6 працэнта да плана. У Віцебскай вобласці сяўба праведзена на 72 працэнтах запланаваных плошчаў, Гомельскай - 82,3 працэнта, Магілёўскай - 78,9 працэнта. У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ўжо завершана. 

Сяўба грэчкі выканана на плошчы 0,24 тыс. га, або 0,70 працэнта да плана, проса - 0,09 тыс. га (0,89 працэнта), яравога рапсу - 20,3 тыс. га (43,4 працэнта), лёну - 32,4 тыс. га (69,1 працэнта), цукровых буракоў - 77,9 тыс. га (76,6 працэнта), агароднінных культур - 1,63 тыс. га (34 працэнты), кукурузы ўсяго - 142,9 тыс. га (12,4 працэнта), у тым ліку на зерне - 93,8 тыс. га (35,4 працэнта), на сілас - 49 тыс. га (5,55 працэнта). Бульбу пасадзілі на 4,27 тыс. га (16,4 працэнта). 

Раннія яравыя збожжавыя і зернебабовыя культуры ў гэтым годзе плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на зерне - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць атрыманне збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі