БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Ратавальнікі нагадалі аб фактарах небяспекі з-за галалёдзіцы

16.01.2026 09:01
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У МНС нагадалі фактары небяспекі з-за галалёдзіцы і шэрані, паведамляе БЕЛТА.

Сёння месцамі па краіне чакаецца шэрань, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. У сувязі з гэтым узнікае шэраг фактараў небяспекі. Сярод іх ратавальнікі называюць ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.

Таксама ёсць верагоднасць абрыву правадоў і адключэння электрычнасці, павелічэння колькасці камунальных аварый.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі