БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі пачнецца 22 снежня

25.10.2024 11:10
25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЦВК апублікавала на сваім сайце каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Да 1 лістапада пройдзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў у Прэзідэнты.

З 7 лістапада па 6 снежня пройдзе збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты.

З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 22 па 31 снежня ўключна. Пасведчанні аб рэгістрацыі кандыдатам выдадуць у двухдзённы тэрмін пасля рэгістрацыі.

З 1 студзеня па 25 студзеня 2025 года пройдзе перадвыбарная агітацыя і інфармаванне выбаршчыкаў.

З 21 па 25 студзеня пройдзе датэрміновае галасаванне, а 26 студзеня - асноўны дзень галасавання на выбарах.

Вынікі выбараў ЦВК установіць не пазней за 5 лютага, другі тур, у выпадку неабходнасці, будзе праведзены не пазней за 9 лютага.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі