БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Рэкорд у гісторыі". Кулік расказаў аб выніках работы лясной галіны ў 2024 годзе

30.12.2024 10:12
Скрыншот відэа тэлеканала СТБ
30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у эфіры тэлеканала СТБ расказаў, як лясная галіна завяршае 2024 год, паведамляе БЕЛТА.

"Год завяршаецца для лясной галіны добра", - сказаў Аляксандр Кулік. Ён звярнуў увагу, што сярод асноўных напрамкаў работы - ахова лесу ад пажараў, шкоднікаў, хвароб. У Беларусі, першай сярод краін Еўропы, укаранёна аўтаматызаваная сістэма відэанагляду. "Каля 60 працэнтаў пажараў было выяўлена гэтай сістэмай. Як вынік - 411 выпадкаў узнікнення лясных пажараў, 283 га. Гэта адзін з самых мінімальных паказчыкаў за мінулыя 5-10 гадоў", - канстатаваў кіраўнік Мінлясгаса.

Адным з напрамкаў работы міністэрства, паводле слоў Аляксандра Куліка, з'яўляецца і лесааднаўленне. "27 тыс. га новага лесу створана", - падкрэсліў ён.

"Што датычыцца фінансава-эканамічных, вытворчых паказчыкаў, то за тыдзень да завяршэння года мы на экспарт паставілі 1 млн куб. м піламатэрыялаў. Гэта рэкорд наогул у гісторыі дрэваапрацоўкі, сістэмы Міністэрства лясной гаспадаркі. За гэтым паказчыкам стаіць уключэнне ў абарот драўніны, 7 тыс. працуючых на нашых дрэваапрацоўчых цэхах, гэта заработная плата, гэта падаткі і $200 млн у краіну - гэта добры ўклад лясной гаспадаркі ў скарбонку краіны", - адзначыў міністр.

Ён таксама расказаў аб выкананні задачы, пастаўленай кіраўніком дзяржавы, аб павелічэнні ступені перапрацоўкі драўніны. "Папера, кардон, домабудаванне, мэбля, увесь лес-кругляк перапрацоўваецца ўнутры краіны, чаго не было пяць гадоў таму, калі яшчэ кругляк мы патрошку прадавалі на экспарт. Таму вось вынік нашай работы. Разам з тым у сістэме лясной гаспадаркі таксама ёсць цэхі дрэваапрацоўкі. Мы ўжо амаль 25 працэнтаў прадукцыі адгружаем на экспарт, гэта сухі, струганы, на кожным кубіку - ад 20 да 40 еўра атрымліваем плюс", - дадаў Аляксандр Кулік.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі