БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Рэпертуарныя спектаклі. У дырэкцыі "Славянскага базару" расказалі пра тэатральную праграму фестывалю

08.04.2025 09:04
8 красавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Прэм'ера "Мёртвых душ", тэатральная лабараторыя - якія цікавыя пастаноўкі запрошаных труп убачыць глядач на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў дырэкцыі фестывалю.

Генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі адзначыў, што тэатральны складнік праграмы - адзін з самых складаных праектаў форуму мастацтваў. "Мы ўзялі абавязацельства перад самімі сабой, што не будзем прывозіць на фестываль антрэпрызы, а будзем прывозіць рэпертуарныя спектаклі, прычым тытулаваных тэатраў і са знакамітымі артыстамі. У гэтым годзе тэатральная праграма будзе вельмі моцнай", - праінфармаваў ён.

Усе паказы будуць праходзіць у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. "Будзе прэм'ера нашага віцебскага драмтэатра, адбудзецца прэм'ера "Мёртвых душ" у выкананні Тэатра на Паўднёвым Захадзе, гэты спектакль яшчэ не бачыў нават маскоўскі глядач. Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр юнага гледача пакажа камедыю "Жаніцьба". І яшчэ прадставіць пастаноўку тэатр Ноны Грышаевай, разам з самой актрысай і кіраўніком - Маскоўскі дзяржаўны Тэатр РОСТА ў Царыцыне", - абазначыў Глеб Лапіцкі.

На тэатральных падмостках з'явяцца і пастаноўкі, прысвечаныя 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Што датычыцца ўжо традыцыйнага адукацыйнага праекта, тэатральнай лабараторыі, які праводзіцца сумесна з ДІТМам, то ён таксама прадоўжыцца.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі