27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў абнавілі ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя нумар 91 ад 15 мая 2024 года, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інфармацыю Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.
Як паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя, прававы акт накіраваны на павышэнне якасці аказання медыцынскай дапамогі, удасканаленне лекавага забеспячэння арганізацый аховы здароўя, забеспячэнне даступнасці лекавых сродкаў і аптымізацыю расходаў на лячэнне пацыентаў.
Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.
Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў - спіс лексродкаў з даказанай эфектыўнасцю, дапушчальнай бяспекай, найбольш эканамічна выгадных пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў, што выдзяляюцца на ахову здароўя.
Фармуляр пераглядаецца не радзей за адзін раз у год і ўстанаўліваецца Міністэрствам аховы здароўя. Ён выкарыстоўваецца для фарміравання і распрацоўкі пераліку асноўных лекавых сродкаў, гадавых планаў дзяржзакупак лексродкаў, клінічных пратаколаў, метадаў аказання медыцынскай дапамогі.-0-