БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Рыжанкоў расказаў пра графік міжнародных візітаў Лукашэнкі

16.12.2024 10:12

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прыадкрыў графік міжнародных візітаў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў адзначыў, што ў кіраўніка дзяржавы будзе яшчэ некалькі цікавых візітаў да выбараў. Вельмі насычаны міжнародны парадак дня чакаецца і пасля правядзення выбарчай кампаніі.

"Крыху падзакрыты сёння толькі еўрапейскі рэгіён для нашай дзяржавы. Усе астатнія рэгіёны чакаюць, і мы, уласна кажучы, праводзім падрыхтоўчыя мерапрыемствы па паездцы Прэзідэнта туды, - расказаў міністр. - Гэта нашы самыя бліжэйшыя партнёры, з якімі мы наладжваем доўгатэрміновае стратэгічнае супрацоўніцтва".-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі