БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Сацдаследаванне: 85,5 працэнта беларусаў плануюць прыняць удзел у выбарах Прэзідэнта

16.01.2025 15:01
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь плануюць прыняць 85,5 працэнта беларусаў. Такія даныя сацыялагічнага даследавання карэспандэнту БЕЛТА агучыла загадчыца кафедры эканамічнай сацыялогіі і псіхалогіі прадпрымальніцкай дзейнасці, кіраўнік Цэнтра сацыяльна-гуманітарных даследаванняў БДЭУ Ірына Лашук.

Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: "Ці збіраецеся вы прыняць удзел у маючых адбыцца выбарах?". "Так" адказалі 85,5 працэнта апытаных, "не" - 4,8 працэнта. Яшчэ не вызначыліся 9,7 працэнта.

"Людзі збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах, зрабіць свой усвядомлены палітычны, стратэгічны выбар. Даследаванне паказала ўстойлівасць грамадска-палітычнай абстаноўкі і з'яднанасць грамадства", - адзначыла Ірына Лашук.

У снежні 2024 года праведзена сустрэчнае сацдаследаванне паміж Беларуссю і Сербіяй. У Сербіі даследаванне арганізавана Інстытутам міжнароднай палітыкі і эканомікі з прыцягненнем незалежнага даследчага цэнтра House of Win. У Беларусі апытанне правёў Цэнтр сацыяльна-гуманітарных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. У Беларусі апытанне праводзілася метадам пакватэрнага інтэрв'ю (выбарка - 1500 рэспандэнтаў). Асноўная мэта - выявіць асаблівасці ўзаемнага ўспрымання беларусаў і сербаў, вызначыць найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і развіцця дружалюбных адносін паміж дзвюма краінамі. З улікам супадзення часу даследавання з выбарчай кампаніяй у Беларусі асобны блок пытанняў беларускай часткі даследавання датычыўся ацэнкі грамадзянамі сацыяльна-палітычнай абстаноўкі і прыярытэтных электаральных установак грамадзян.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі