БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Сацыяльную рэкламу аб абароне персанальных даных прэзентавалі ў Беларусі

21.02.2023 14:02

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльную рэкламу аб абароне персанальных даных прэзентавалі ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.

Цэлая серыя відэа- і аўдыяролікаў, афіш і плакатаў расказвае аб персанальных даных і аб тым, як іх абараніць. Асаблівая ўвага ўдзелена бяспецы асабістай інфармацыі ў інтэрнэце, беражліваму стаўленню да сваіх даных, лічбавай дасведчанасці.

Сёння сацыяльную рэкламу можна пачуць на радыё, убачыць па тэлевізары, а таксама на білбордах у Мінску і ва ўсіх абласцях Беларусі. Акрамя таго, скачаць яе можна на сайце цэнтра.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Андрэй Гаеў упэўнены, што такая рэклама прыцягне ўсеагульную ўвагу да праблем апрацоўкі персанальных даных і неабходнасці іх належнай абароны. Гэта будзе садзейнічаць папярэджанню правапарушэнняў і злачынстваў у сферы абароту персанальных даных і фарміраванню ў грамадстве стаўлення да асабістай інфармацыі як да сацыяльнай каштоўнасці.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі