БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Саўмін СД зацвердзіў праект па рамонце, рэстаўрацыі, рэканструкцыі і музеефікацыі Брэсцкай крэпасці

24.05.2024 10:05

Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы зацвердзіў праект па рамонце, рэстаўрацыі, рэканструкцыі і музеефікацыі Брэсцкай крэпасці. Адпаведная пастанова падпісана старшынёй Саўміна СД Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

"Зацвердзіць праект Саюзнай дзяржавы "Капітальны рамонт, рэстаўрацыя, рэканструкцыя, музеефікацыя збудаванняў Брэсцкай крэпасці ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой", прадстаўлены Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі", - гаворыцца ў пастанове.

Дакументам устаноўлены агульны аб'ём фінансавання праекта ў 2024-2026 гадах за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы ў памеры да 493 млн 888,7 тыс. расійскіх рублёў, у тым ліку за кошт адлічэнняў Расіі - да 321 млн 27,7 тыс. расійскіх рублёў, за кошт адлічэнняў Беларусі - да 172 млн 861 тыс. расійскіх рублёў.

Ужо ў 2024 годзе будзе накіравана да 73 млн 781,8 тыс. расійскіх рублёў (у тым ліку за кошт адлічэнняў Расійскай Федэрацыі - да 47 млн 958,2 тыс. расійскіх рублёў, за кошт адлічэнняў Рэспублікі Беларусь - да 25 млн 823,6 тыс. расійскіх рублёў) за кошт прафіцыту бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Міністэрства культуры Беларусі вызначана дзяржаўным заказчыкам праекта ад Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Расіі - дзяржзаказчыкам ад Расійскай Федэрацыі. Пастановай функцыі дзяржаўнага заказчыка - каардынатара праекта ўскладзены на Міністэрства культуры Беларусі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі