БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Саўмін вызначыў арганізацыі, дзе ў 2025-2026 гадах будуць укаранёны тэхналогіі дакладнага земляробства

24.09.2024 11:09

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 20 верасня нумар 691 у мэтах удасканалення структуры машынна-трактарнага парку для паэтапнага пераводу сельскай гаспадаркі на новы тэхналагічны ўзровень вызначаны арганізацыі для ўкаранення і эксплуатацыі ў 2025-2026 гадах інфармацыйна-аналітычнай сістэмы "Лічбавая платформа дакладнага земляробства" і аб'ёмы паставак сучаснай высокапрадукцыйнай самаходнай і прычапной тэхнікі ў сельгасарганізацыі ў наступным годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Урад даручыў аблвыканкамам сумесна з арганізацыямі забяспечыць своечасовае фінансаванне за кошт уласных сродкаў арганізацый, сродкаў мясцовых інавацыйных фондаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, укаранення ў арганізацыях праграмнага забеспячэння і сродкаў вылічальнай тэхнікі для кіравання тэхналогіямі дакладнага земляробства, а таксама дааснашчэння ў арганізацыях элементамі сістэмы дакладнага земляробства існуючай у іх тэхнікі. Аблвыканкамы разам з арганізацыямі павінны таксама закупіць неабходную тэхніку.

Сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі аблвыканкамы павінны забяспечыць укараненне ў 2025-2026 гадах у арганізацыях тэхналогіі дакладнага земляробства (апрацоўка глебы, сяўба, работы па доглядзе і ўборачныя работы) і штоквартальнае прадстаўленне ў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання адпаведнай інфармацыі аб выніках.

Міністэрству прамысловасці Савет Міністраў даў даручэнне забяспечыць выраб і пастаўку неабходнай тэхнікі ў тэрмін не пазней за 180 каляндарных дзён з дня правядзення перадаплаты.

Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання сумесна з аблвыканкамамі даручана да 31 снежня забяспечыць правядзенне работ па фарміраванні лічбавых карт ворных і палепшаных лугавых зямель арганізацый з дакладнасцю ад 1 м да 10 см з абазначэннем натуральных (прыродных) і антрапагенных перашкод, штоквартальна разглядаць вынікі работы ў арганізацыях і на падставе атрыманых даных да 25 студзеня 2027 года ўнесці ў Савет Міністраў прапановы аб распаўсюджванні тэхналогіі дакладнага земляробства на ўсе сельскагаспадарчыя арганізацыі рэспублікі, а таксама забяспечыць падрыхтоўку кадраў для работы па тэхналогіі дакладнага земляробства.

Арганізацыі для ўкаранення і эксплуатацыі ў 2025-2026 гадах інфармацыйна-аналітычнай сістэмы "Лічбавая платформа дакладнага земляробства" вызначаны ў кожнай вобласці краіны. Так, у Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці гэта дзяржаўнае прадпрыемства "Алекшыцы", у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці - КСУП "Эксперыментальная база "Крынічная", у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці - ААТ "Дастоева", у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці - РУП "Вучгас БДСГА", у Лёзненскім раёне Віцебскай вобласці - унітарнае прадпрыемства "Доўжа Агра". У цэнтральным рэгіёне краіны выбраны адразу дзве арганізацыі для ўдзелу ў праекце: РСДУП "Шыпяны-АСК" у Смалявіцкім раёне і ААТ "Мінскаблаграсэрвіс" у Мядзельскім раёне. Ва ўсіх арганізацыях, акрамя РСДУП "Шыпяны-АСК", тэхналогія павінна быць укаранёна ў 2025-2026 гадах. Тэрмін рэалізацыі праекта ў сельгасарганізацыі Смалявіцкага раёна назначаны на 2025 год.

Дакументам таксама вызначаюцца аб'ёмы паставак сучаснай высокапрадукцыйнай самаходнай і прычапной тэхнікі ў 2025 годзе і пералік элементаў дакладнага земляробства, неабходных для дааснашчэння выбраных арганізацый.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.-0-

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі