БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Саўмін вызначыў тавары, цэны на якія рэгулююцца пры неабходнасці стабілізацыі сітуацыі

06.02.2025 10:02
6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў ад 4 лютага 2025 года нумар 69, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, згодна з дакументам, у пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца дзяржорганамі (арганізацыямі) пры неабходнасці стабілізацыі цэнавай сітуацыі будуць уключаны тавары, прызначаныя для выкарыстання пры будаўніцтве аб'ектаў, а таксама пры вытворчасці матэрыялаў для будаўніцтва; драўняныя паліўныя гранулы (пелеты), што вырабляюцца (рэалізуюцца) на ўнутраным рынку арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству лясной гаспадаркі. Таксама ў пераліку тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах: тушы і паўтушы буйной рагатай жывёлы, свежыя або ахалоджаныя і замарожаныя; іншае вотруб'е БРЖ неабваленае; малако і вяршкі, згушчаныя або з дабаўленнем цукру або іншых падсалоджваючых рэчываў, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з колькасцю тлушчу больш за 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або падсалоджваючых рэчываў; сметанковае масла з колькасцю малочнага тлушчу 80 працэнтаў і больш; масла сметанковае з колькасцю малочнага тлушчу больш за 72 працэнты, але менш за 80 працэнтаў; сыры іншыя.

Удакладняецца, што ў гэты пералік не ўваходзяць тавары (работы, паслугі), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца згодна з дадаткам 1 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2011 года нумар 72 "Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь".

Згодна з дакументам Міністэрству архітэктуры і будаўніцтва, Мінлясгасу і Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання даручана забяспечыць прывядзенне нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з пастановай і прыняць іншыя меры па яе рэалізацыі.

Дакумент таксама прызнае стаціўшымі сілу шэраг пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі