План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на другое паўгоддзе 2023 года зацверджаны пастановай урада ад 30 чэрвеня 2023 года нумар 430, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
На пасяджэннях Саўміна будуць разглядацца вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за 9 месяцаў бягучага года, а таксама праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2024 год.
Прэзідыум Саўміна будзе абмяркоўваць стратэгію развіцця гарбарнай падгаліны, яе праблемныя пытанні, ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта СТАА "Белвест", праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2024 год, а таксама эфектыўнасць функцыянавання спажывецкай кааперацыі.
Акрамя таго, плануецца абмеркаванне стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года і эфектыўнасці прымаемых мер па сацыяльна-эканамічным развіцці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, якія адносяцца да тэрыторый, што адстаюць па ўзроўні сацыяльна-эканамічнага развіцця.-0-