БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Саўмін зацвердзіў праграму статыстычных работ на 2025 год

13.12.2024 10:12

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Міністраў зацвердзіў праграму статыстычных работ на 2025 год. Адпаведная пастанова ўрада ад 10 снежня 2024 года нумар 934 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Праграма накіравана на фарміраванне і забеспячэнне своечасовага прадстаўлення аб'ектыўнай і актуальнай афіцыйнай статыстычнай інфармацыі Прэзідэнту, Усебеларускаму народнаму сходу, Нацыянальнаму сходу, ураду, дзяржорганам і іншым арганізацыям, падпарадкаваным (падсправаздачным) кіраўніку дзяржавы або Савету Міністраў, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму, гарадскім (гарадоў абласнога падпарадкавання) і раённым выканкамам, мясцовым адміністрацыям раёнаў у гарадах.

Дакументам прадугледжваецца інфармацыйнае забеспячэнне выканання прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, законаў, актаў Прэзідэнта, пастаноў Савета Міністраў, а таксама задавальненне патрэбнасцей у афіцыйнай статыстычнай інфармацыі суб'ектаў гаспадарання, СМІ, навуковых устаноў, статыстычных органаў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый, органаў міждзяржаўных утварэнняў, фізічных асоб.

Праграма ўяўляе сабой пералік дзяржаўных статыстычных назіранняў і афіцыйнай статыстычнай інфармацыі, што фарміруецца органамі дзяржаўнай статыстыкі і дзяржаўнымі арганізацыямі, упаўнаважанымі на вядзенне дзяржаўнай статыстыкі,у тым ліку ў выглядзе наступных статыстычных выданняў - экспрэс-інфармацыі, дакладаў, статыстычных буклетаў, бюлетэняў, зборнікаў, даведнікаў.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі