БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Савет Рэспублікі адобрыў законапраект аб пенсіях ваеннаслужачых сілавых ведамстваў

25.09.2024 15:09
25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання адобраны праект закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і органаў фінансавых расследаванняў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона распрацаваны ў мэтах захавання ўзроўню і парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць нацыянальную бяспеку, пасля выхаду Рэспублікі Беларусь з адпаведных міжнародных дагавораў.

Законапраектам прадугледжваецца вызначэнне адзіных умоў і парадку пенсійнага забеспячэння ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу ўсіх сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама членаў іх сем'яў у выпадках афармлення імі выезду для пастаяннага пражывання за межамі Рэспублікі Беларусь або прыбыцця для пастаяннага пражывання ў Рэспубліку Беларусь, а таксама прадаўжэнне выплаты пенсій ваенным пенсіянерам дзяржаў - удзельніц міжнародных дагавораў, а таксама членам іх сем'яў, пенсіі якім у Беларусі назначаны ў перыяд дзеяння гэтых дагавораў.

Акрамя таго, прадугледжваецца прадастаўленне права на назначэнне пенсіі прыбыўшым для пастаяннага пражывання ў Беларусь з дзяржаў - удзельніц міжнародных дагавораў ваенным пенсіянерам, раней звольненым з ваеннай службы (службы) у СССР або Рэспубліцы Беларусь, а таксама членам іх сем'яў пры ўмове спынення ім выплаты аналагічных відаў пенсіі па ранейшым месцы жыхарства і прадаўжэнне выплаты пенсій ваенным пенсіянерам, раней звольненым з ваеннай службы (службы) у СССР або Рэспубліцы Беларусь, а таксама членам іх сем'яў пры іх выездзе для пастаяннага пражывання за межы краіны ў дзяржавы - удзельніцы міжнародных дагавораў.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі