БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Сёння пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты УНС

12.03.2024 09:03

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачынаецца вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БЕЛТА.

Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты ажыццяўляецца абласнымі і Мінскімі гарадскімі арганізацыйнымі структурамі. Выбранне - вышэйшымі органамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў гэтых суб'ектаў (членаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад суб'екта грамадзянскай супольнасці). Пры гэтым павінна быць забяспечана прадстаўніцтва ад кожнай вобласці і горада Мінска.

Законам прадугледжаны пэўныя патрабаванні да кандыдатаў у дэлегаты УНС: грамадзянства Рэспублікі Беларусь, наяўнасць выбарчага права, пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, адсутнасць непагашанай (нязнятай) судзімасці, адсутнасць грамадзянства (падданства) іншай дзяржавы і дакументаў замежных дзяржаў, якія прадастаўляюць права на льготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі, рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнай прыналежнасцю. Пры гэтым трэба ўлічваць, што адна і тая ж асоба не можа быць кандыдатам у дэлегаты УНС ад грамадзянскай супольнасці і ад мясцовых саветаў дэпутатаў.

Вылучэнне кандыдатаў у дэлегаты Усебеларускага народнага сходу завершыцца 31 сакавіка. Выбары дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці пройдуць з 1 да 10 красавіка.

У ЦВК нагадалі, што гранічная колькасць дэлегатаў УНС складае 1200 чалавек. Дэлегатамі УНС з'яўляюцца: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады, прадстаўнікі мясцовых саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці.

Колькасць дэлегатаў, якія выбіраюцца ад мясцовых саветаў дэпутатаў, - 290 чалавек, ад грамадзянскай супольнасці - 400 чалавек. Дэлегатамі УНС ад мясцовых саветаў дэпутатаў з'яўляюцца прадстаўнікі кожнай вобласці, якія выбіраюцца абласнымі саветамі дэпутатаў з ліку дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў абласнога, базавага і першаснага тэрытарыяльных узроўняў. Усе дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў з'яўляюцца дэлегатамі УНС, іх выбранне ў якасці дэлегатаў УНС не праводзіцца.

Дэлегаты УНС ад грамадзянскай супольнасці выбіраюцца вышэйшымі органамі суб'ектаў грамадзянскай супольнасці з ліку членаў гэтых суб'ектаў (членаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад суб'екта грамадзянскай супольнасці). Умовамі ўдзелу суб'ектаў грамадзянскай супольнасці ў выбарах дэлегатаў УНС з'яўляюцца: наяўнасць рэгістрацыі і ажыццяўленне дзейнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, наяўнасць абласных, Мінскай гарадской арганізацыйных структур, рэспубліканскі статус грамадскага аб'яднання, не менш як 100 тыс. дарослых членаў (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці - грамадскіх аб'яднанняў ), аб'яднанне не менш за палавіну зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь прафесійных саюзаў (для суб'ектаў грамадзянскай супольнасці - прафесійных саюзаў).

Пасяджэнні вышэйшых органаў суб'ектаў грамадзянскай супольнасці павінны быць праведзены ў перыяд з 1 па 10 красавіка 2024 года.

ЦВК плануе ўстанавіць вынікі выбараў дэлегатаў УНС не пазней як 18 красавіка 2024 года.

25 красавіка 2024 года - гранічны тэрмін склікання першага пасяджэння УНС.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі