БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Шчоткіна ўдзельнікам алімпіяды школьнікаў: за вамі развіццё Саюзнай дзяржавы

30.10.2023 19:10

30 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. За ўдзельнікамі алімпіяды школьнікаў развіццё Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіла на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы жывём у вельмі няпросты час - ідзе адкрытая вайна сэнсаў. Але мы ў ёй ужо атрымалі пераканаўчую перамогу. Па адной простай прычыне: наша беларуска-расійскае братэрства і супрацоўніцтва, наша адзінства і каштоўнасці - гэта той хвалярэз, аб які разбіваюцца ўсе фэйкі дэструктыўнай прапаганды. Дарагія дзеці, за вамі развіццё нашай Саюзнай дзяржавы. Надзея на вас. І не выпадкова фінальная частка алімпіяды праходзіць на брэсцкай зямлі, дзе кожная пядзя пранізана памяццю. Тут як нідзе разумееш, на чым грунтуецца наша гістарычная і духоўная агульнасць", - сказала Мар'яна Шчоткіна, звяртаючыся да школьнікаў.

Яна зачытала прывітанне ўдзельнікам алімпіяды ад дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава з пажаданнямі натхнення і ўдачы ва ўнікальных спаборніцтвах. Сваё прывітанне тым, "хто любіць рускую мову і літаратуру, шануе традыцыі і гісторыю нашых народаў, разумее важнасць і каштоўнасць культурнай спадчыны Беларусі і Расіі", прыслаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец. Са сцэны Брэсцкага абласнога цэнтра маладзёжнай творчасці яго агучыў намеснік міністра адукацыі Алксандр Кадлубай.

А намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук падзякаваў удзельнікам алімпіяды. "Вы ўжо пакінулі сваю часцінку ў нашым горадзе. Літаральна ўчора мы разам з вамі пасадзілі алею ў парку Тысячагоддзя Брэста. Сёння пачалі сустрэчу з легендарнай зямлі Брэсцкай крэпасці. Гэта дарагога варта. У нас з вамі адна гісторыя, адны традыцыі, адна мова. Мы можам лёгка размаўляць. І вельмі важны элемент гэтай алімпіяды заключаецца ў тым, што гэтым мы ўмацоўваем дружбу паміж нашай моладдзю", - сказаў віцэ-губернатар.

У гэтым годзе алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць" праходзіць 16-ы раз. Да гэтага яе прымалі ў Гомелі, Магілёве, Полацку, Мінску, Смаленску, Маскве, Новасібірску, Пяцігорску, Вялікім Ноўгарадзе. Для ўдзелу ў заключным этапе ў Брэст з'ехаліся 170 пераможцаў рэгіянальных адборачных этапаў. У тым ліку 120 старшакласнікаў прадстаўляюць установы адукацыі з 20 рэгіёнаў Расіі, больш за 50 - усе вобласці Беларусі.

У час цырымоніі адбылося прадстаўленне ўсіх каманд-удзельніц, а таксама членаў журы, якія будуць ацэньваць работы школьнікаў. У яго складзе - вядомыя беларускія і расійскія вучоныя-філолагі, вядучыя выкладчыкі ВНУ, настаўнікі-практыкі. Інтэлектуальныя спаборніцтвы будуць праходзіць у сярэдняй школе нумар 1 Брэста. Праграма прадугледжвае некалькі абавязковых тураў. Першы стартуе заўтра з напісання сачынення. Удзельнікаў таксама чакаюць комплексная работа па рускай мове і літаратуры, конкурсы рытарычнага майстэрства і выразнага літаратурнага чытання. Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы прадоўжыцца па 3 лістапада.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі