15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сакратар ЦВК Алена Балдоўская расказала журналістам, чаму забаронена здымка запоўненага бюлетэня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер у выбарчым заканадаўстве прапісана дакладна норма, якая вызначае забарону на фатаграфаванне або відэаздымку запоўненага бюлетэня і на вынас бюлетэня за межы памяшкання для галасавання. Такія дзеянні з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем і прывядуць да накладання штрафу на фізічную асобу, на выбаршчыка ў памеры да 15 базавых велічынь, - адзначыла Алена Балдоўская. - Забарона на фота- і відэаздымку запоўненага бюлетэня звязана з прынцыпам тайны галасавання. Калі грамадзянін выстаўляе на ўсеагульны агляд тое, як ён прагаласаваў у асноўны дзень выбараў, ён, па сутнасці, ажыццяўляе агітацыю. Агітацыя 26 студзеня забаронена".
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-