БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Шулейка: супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці мае значныя перспектывы і патэнцыял

22.11.2024 10:11
Двухбаковае супрацоўніцтва Беларусі і Калінінградскай вобласці мае значныя перспектывы і незадзейнічаны патэнцыял. Гэта адзначыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Шулейка на XIX пасяджэнні Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў Калінінградзе, паведамляе прэс-служба ўрада.

У ходзе пасяджэння таксама вызначаны асноўныя напрамкі сумеснай работы: супрацоўніцтва ў аграрнай галіне, павелічэнне аб'ёмаў узаемных паставак прамысловай, харчовай прадукцыі і будаўнічых матэрыялаў, прыцягненне беларускіх арганізацый да будаўніцтва аб'ектаў і іншыя.

Па выніках пасяджэння падпісаны пратакол ХIX пасяджэння Беларуска-Расійскага савета па доўгатэрміновым супрацоўніцтве, Мемарандум аб супрацоўніцтве з групай кампаній "Садружнасць" у мэтах рэалізацыі значнага інвестыцыйнага праекта па ўзвядзенні алейнаэкстракцыйнай вытворчасці ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама пагадненне на пастаўку цэменту ў Калінінградскую вобласць у аб'ёме 50 тыс. т.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі