БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Сітуацыя ў свінагадоўлі стала тэмай нарады ў Лукашэнкі

04.09.2023 14:09
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанні развіцця свінагадоўлі абмяркоўваюць 4 верасня на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, у бліжэйшы час стан спраў у жывёлагадоўлі стане тэмай выязнога рэспубліканскага семінара-нарады. І сённяшняе мерапрыемства - адзін з першых крокаў па падрыхтоўцы гэтага выязнога семінара.

"Аднак з-за спецыфікі існуючых праблем у свінагадоўлі мы сёння асобна разгледзім сітуацыю ў гэтым важным напрамку АПК, які дае чвэрць ад агульнага аб'ёму вытворчасці мяса (у краіне. - Заўвага БЕЛТА), - сказаў Прэзідэнт. - Па выніках работы апошніх двух гадоў тут адзначаецца адмоўная дынаміка, што выклікае ў мяне (спадзяюся, і ва ўсіх у вас) вялікі неспакой. Гэта прывяло да таго, што пытанне давялося выносіць на самы высокі (прэзідэнцкі. - Заўвага БЕЛТА) ўзровень".

Характарызуючы існуючую сітуацыю, кіраўнік дзяржавы прывёў даныя статыстыкі. Так, вытворчасць (гадоўля) свіней за два гады знізілася амаль на 12 працэнтаў. Атрыманыя аб'ёмы да запланаваных у дзяржпраграме "Аграрны бізнес" на 2021-2025 гады нават не наблізіліся, а, хутчэй, наадварот. Скарачэнне вытворчасці назіраецца ва ўсіх абласцях, а на Гомельшчыне - наогул у два разы.

Пагалоўе свіней зменшылася больш як на 11 працэнтаў, або на 290 тыс. галоў. Найбольшае зніжэнне адзначаецца ў Гомельскай і Мінскай абласцях.

Падзеж свіней павялічыўся практычна ў кожным другім раёне краіны. Колькасць прыплоду парасят скарацілася на 8 працэнтаў.

"На фоне правальных мінулых гадоў у гэтым годзе ў цэлым па рэспубліцы зрухі ў аднаўленні пагалоўя і аб'ёмаў вытворчасці (гадоўлі) свіней можна абазначыць як нязначныя, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Значыць, прырост ёсць, але гэта на ўзроўні арыфметычнай хібнасці". 

Як дакладваюць Прэзідэнту, адпаведныя меры прымаюцца, аднак падзеж свіней па-ранейшаму расце ва ўсіх абласцях, акрамя Гродзенскай і Мінскай. Зменшылася колькасць парасят за кошт зніжэння прыплоду на Віцебшчыне і Міншчыне. Зніжаюцца паказчыкі эфектыўнасці, расце колькасць стратных арганізацый, якія займаюцца свінагадоўляй, акрэсліў праблемныя моманты Аляксандр Лукашэнка. 

Прычыны існуючай сітуацыі знаходзяцца на паверхні. На іх і ўказаў кіраўнік дзяржавы - гэта грубыя парушэнні біялагічнай абароны комплексаў: недастатковая работа па барацьбе з грызунамі і птушкай, правядзенні дэзынфекцыі, забеспячэнні спецадзеннем. Адзначаюцца праблемы з улікам свіней, факты прыпісак і ўтойвання падзяжу. 

У выніку патрабаванні Прэзідэнта аб аднаўленні пагалоўя свіней і аб'ёмаў вытворчасці свініны да ўзроўню 2012 года, пастаўленыя яшчэ ў 2014 годзе, не выкананы да гэтага часу.

"Давайце разбяромся, у чым прычына. Дзе парушаюцца тэхналогіі? Дзе не рэалізуюцца санітарныя мерапрыемствы? Дзе ўплывае праславуты чалавечы фактар?" - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што для выпраўлення сітуацыі патрабуюцца перш за ўсё захаванне элементарных мер тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны, актывізацыя селекцыйна-племянной работы, удасканаленне рэцэптур камбікармоў. Да вырашэння праблемных пытанняў трэба далучыцца і беларускім вучоным.

"На тэрыторыі краіны працуе БНБК, якая можа зрабіць пад вашы патрэбнасці ўсё, што вы хочаце. Дамаўляйцеся і бярыце самыя лепшыя камбікармы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі