БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Спецыялісты сучаснага плавання падзеляцца вопытам на семінары ў Брэсце

04.09.2023 14:09

4 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Семінар для трэнераў па плаванні "Адваротны бок поспеху" пройдзе з 5 па 8 верасня ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Гэта першае сумеснае мерапрыемства Беларускай федэрацыі плавання і створанай у лютым асацыяцыі трэнераў па плаванні. Семінар праводзіцца для павышэння кваліфікацыі, навучання трэнерска-выкладчыцкага складу інавацыйным метадам арганізацыі вучэбна-трэніровачнага працэсу і спартыўнай трэніроўкі ў плаванні.

Для ўдзелу зарэгістраваліся каля 50 трэнераў па плаванні з розных рэгіёнаў рэспублікі, а таксама Казахстана і Расіі. У якасці лектараў перад імі выступяць і падзеляцца вопытам запатрабаваныя спецыялісты сучаснага плавання - знакамітыя плыўцы, трэнеры-выкладчыкі з Беларусі і Расіі.

Чатыры дні насычанай праграмы семінара ўключаюць у сябе як тэарэтычныя, так і практычныя заняткі. Сярод заяўленых тэм - "сухое" плаванне, падрыхтоўка спрынтараў і стаераў, псіхалогія і біяхімія ў спорце, асаблівасці заняткаў на сушы і ў вадзе.

"Для адукацыйнай сферы ў плаванні гэта адно з першых буйных афлайн-мерапрыемстваў. Да гэтага мы правялі пяць анлайн-семінараў, і ўсе яны былі запатрабаваны. Зразумелі, што гэта максімальна актуальна, і пайшлі далей - правялі майстар-класы. Першы быў з плыўцом Рыгорам Пякарскім і трэнерам Вольгай Ясяновіч, другі - з Ільёй Шымановічам. Месцы на ўдзел у гэтых мерапрыемствах былі запоўнены ў лічаныя мінуты. Нас папрасілі арганізаваць нешта яшчэ больш маштабнае. Мы параіліся з федэрацыяй і прыйшлі да такога фармату", - расказаў прадстаўнік асацыяцыі трэнераў па плаванні Аляксей Цярэшчанка.

Брэст, паводле яго слоў, ужо праверанае месца для буйных мерапрыемстваў, якія тут традыцыйна праводзяць на высокім узроўні. Тым больш пад дахам спарткомплексу знаходзяцца і гасцініца, і кафэ, што вельмі зручна для ўдзельнікаў мерапрыемства - усе яны будуць жыць, харчавацца і займацца ў адным месцы.

Пасля завяршэння семінара слухачы атрымаюць сертыфікаты, якія пацвярджаюць удзел у навучанні.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі