БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Старт акцыі "Нашы дзеці" будзе дадзены ў рэзідэнцыі Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы 15 снежня

13.12.2023 16:12

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старт рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" будзе дадзены ў Белавежскай пушчы ў рэзідэнцыі беларускага Дзеда Мароза 15 снежня. Аб гэтым журналістам паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Віктар Доўнар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Старт акцыі "Нашы дзеці" будзе дадзены 15 снежня ў Брэсцкай вобласці ў Белавежскай пушчы ў рэзідэнцыі нашага беларускага Дзеда Мароза. Гэта новы фармат правядзення адкрыцця акцыі. У Белавежскую пушчу будуць запрошаны дзеці з усіх рэгіёнаў краіны, ёсць магчымасць удзелу ў адкрыцці і ў анлайн рэжыме. Адна пляцоўка свята будзе цэнтральнай - у Белавежскай пушчы, і ў кожным рэгіёне, у тым ліку ў горадзе-героі Мінску, будзе арганізавана свая пляцоўка, адкуль будуць весціся прамыя ўключэнні з прывітаннямі ўсіх удзельнікаў акцыі "Нашы дзеці", - расказаў Віктар Доўнар.

Адкрыццё адбудзецца ўжо ў гэту пятніцу ў 11.00. "Акцыя будзе праходзіць на працягу ўсяго месяца. Вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду Беларусі, канцэрнаў, банкаў, буйных рэспубліканскіх прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў пацвердзілі ўжо ўдзел у акцыі "Нашы дзеці". Па традыцыі ў першую чаргу будуць ахоплены дзеці з інтэрнатных устаноў, сацыяльных прытулкаў, устаноў сацыяльнай абароны, аховы здароўя, дзіцячых рэабілітацыйных цэнтраў, дамоў сямейнага тыпу. Аднак не толькі дзеці сацыяльна слабаабароненых катэгорый атрымаюць віншаванні і падарункі. Усяго ў гэтым годзе плануецца ахапіць больш як 1 млн дзяцей. Ва ўстановах адукацыі краіны пройдуць навагоднія святы, ёлкі, ранішнікі, канцэрты, фестывалі, каб ніводнае дзіця не засталося без увагі. Мэта акцыі "Нашы дзеці" - дайсці да кожнага дзіцяці", - праінфармаваў прадстаўнік Міністэрства адукацыі.

Віктар Доўнар адзначыў, што сабраныя ў рамках акцыі грашовыя сродкі плануецца накіраваць на дыягностыку і лячэнне дзяцей з нейрабластомай.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі