БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Стаўкі падатку на здачу памяшканняў вырастуць у Беларусі з 1 лютага

24.01.2024 10:01
Стаўкі падаходнага падатку, што выплачваецца фізічнымі асобамі, якія ажыццяўляюць здачу на доўгатэрміновы перыяд жылых (нежылых) памяшканняў іншым фізічным асобам, вырастуць з 1 лютага 2024 года. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве па падатках і зборах.

За люты 2024 года выплата падаходнага падатку ажыццяўляецца па новых стаўках, тэрмін выплаты падатку - не пазней за 1 лютага. "Калі выплата падатку за люты праведзена па старых стаўках, то не пазней за 1 лютага неабходна правесці даплату", - звярнулі ўвагу ў міністэрстве.

З новымі стаўкамі можна азнаёміцца на сайце МПЗ. Так, за здачу ў арэнду кватэры ў Мінску трэба заплаціць па Br47 за кожны жылы пакой (раней - Br43,9). Стаўка на здачу жылля ў абласных цэнтрах і Мінскім раёне будзе на ўзроўні Br44 (раней - Br41,2).

За здачу жылля, напрыклад, у Баранавічах, Бабруйску або Барысаве і іншых буйных гарадах стаўка будзе Br29 (раней - Br27). Стаўка ў іншых гарадах, а таксама ў пасёлках гарадскога тыпу ўстаноўлена на ўзроўні Br21. Ва ўсіх астатніх населеных пунктах - Br15.
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі