БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Супрацоўнікі арганізацый сістэмы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта ўдастоены дзяржузнагарод

22.07.2024 09:07
Больш як 50 супрацоўнікаў арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта, удастоены дзяржаўных узнагарод. Адпаведны ўказ нумар 297 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Ордэн, медалі і ганаровыя званні прысвоены за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу, ахову жывёльнага і расліннага свету, значныя дасягненні ў грамадзянскай дзяржаўнай службе і вытворчай дзейнасці, заслугі ў галіне будаўніцтва, аказанні гасцінічных паслуг, умацаванні і ахове здароўя насельніцтва, сферах культуры і мастацтва.
 
Ордэна Пашаны ўдастоены начальнік комплексу "Азёрны" Іван Баброўскі.

Вялікая група работнікаў узнагароджана медалём "За працоўныя заслугі". У іх ліку аператар машыннага даення сельскагаспадарчага прадпрыемства "Усход" Марта Аруцюнава, вядучы мастак прадпрыемства мастацкіх вырабаў "Слуцкія паясы" Антаніна Ісакава, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Ціхінічы" Анатоль Сідараў.

Медалём Францыска Скарыны адзначаны заслугі артыста аркестра - вядучага майстра сцэны заслужанага калектыву Беларусі Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Сяргея Кунцэвіча.

Намеснік начальніка ўпраўлення дакументацыйнага забеспячэння і кантролю выканання даручэнняў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Наталля Адуцкевіч, начальнік аддзела фінансавання дзяржаўных органаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Вераніка Куцько і намеснік начальніка ўпраўлення кантрольнай работы Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Ірына Чарніцкая ўзнагароджаны медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені.

Указам таксама прысвоены ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь. Дырэктар навукова-вытворчага прадпрыемства беларускіх народных рамёстваў "Скарбніца" Марыя Тарайковіч удастоена ганаровага звання "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь". Галоўнаму ўрачу Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Ірыне Абельскай прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь".
 
Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці машыннага двара "Стараселле" ААТ "Александрыйскае" Віктар Мільта і намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях Пінскага мясакамбіната Марына Пусь сталі заслужанымі работнікамі сельскай гаспадаркі Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За значны ўклад у забеспячэнне спрыяльных умоў знаходжання і функцыянавання дыпламатычных прадстаўніцтваў, іх супрацоўнікаў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый у Беларусі Падзякі Прэзідэнта ўдастоены калектыў работнікаў дзяржаўнай установы "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс".

За значныя дасягненні ў сферы санаторна-курортных паслуг і аздараўлення насельніцтва, высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву работнікаў санаторыя "Юнацтва". Яе таксама ўдастоены калектывы работнікаў аўтатранспартнай дзяржаўнай установы "БЕЛТРАНССПЕЦАЎТА" - за значныя дасягненні ў галіне транспартнага абслугоўвання насельніцтва і высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця; РУП "Прэзідэнт-Атэль" - за значныя дасягненні ў сферы гасцінічных паслуг і рэстараннага сэрвісу і высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця; гандлёвага прадпрыемства "Дыпмаркет" - за значныя дасягненні ў сферы гандлю і высокія паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

За добрасумленную плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена супрацоўнікам Беларускага інстытута будаўнічага праектавання Вользе Грэк і Сяргею Кавалеўскаму.

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ "Ціхінічы" Андрэй Новікаў - за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сельскай гаспадаркі; галоўны саветнік юрыдычнага ўпраўлення Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Кацярына Валошына - за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне прававой сістэмы і развіццё заканадаўства; спецыяліст гандлёвага прадпрыемства "Дыпмаркет" Галіна Нікалаенка - за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў; галоўны саветнік сектара экспертызы прававых актаў экспертна-прававога ўпраўлення Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Міхаіл Дубко - за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, значныя асабістыя заслугі ў забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі