БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Тэмпы перавышаюць мінулагоднія. Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах плошчаў

15.06.2026 17:06
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі на 79 працэнтах запланаваных плошчаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.

"Паводле аператыўных даных на 15 чэрвеня, у краіне скошана траў першым укосам на плошчы 1112 тыс. га, што складае 79 працэнтаў ад плана ў памеры 1407 тыс. га. Тэмпы палявых работ у бягучым перыядзе значна перавышаюць мінулагоднія. Убрана траў - 85 працэнтаў ад скошанага. Сенажу нарыхтавана 5540 тыс. т, што складае 39 працэнтаў ад плана ў памеры 14 309 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.

У разрэзе абласцей нарыхтавана сенажу: у Мінскай вобласці - 1406 тыс. т (40 працэнтаў ад плана), у Брэсцкай - 1170 тыс. т (39 працэнтаў ад плана), у Гродзенскай вобласці - больш як 1 млн т (40 працэнтаў ад плана, рэзультат амаль у 1,5 раза вышэйшы за мінулагодні на гэту ж дату), у Магілёўскай - 759 тыс. т (46 працэнтаў ад плана), Гомельскай - 618 тыс. т (40 працэнтаў ад плана), Віцебскай - 517 тыс. т (27 працэнтаў ад плана). 

Нарыхтавана сена 61 тыс. т - 9 працэнтаў ад плана, сіласу - 208 тыс. т - 1 працэнт ад плана. Травяных кармоў нарыхтавана 1633 тыс. т кармавых адзінак, што складае 16 працэнтаў ад плана ў памеры 10 131 тыс. т.

Мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад яравую сяўбу назапашана 922 тыс. т дзеючага рэчыва, што складае 98 працэнтаў да плана.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі