БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі дасягнулі Br14,2 млрд

18.11.2025 09:11
Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лістапада перасягнулі Br14,2 млрд, за кастрычнік яны выраслі на Br424,4 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

"Прытоку грашовых сродкаў у банкаўскую сістэму і падтрыманню крэдытнай актыўнасці ў эканоміцы садзейнічаў існуючы ўзровень працэнтных ставак на дэпазітным і крэдытным рынках", - адзначылі ў Нацбанку.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых тэрміновых укладах фізічных асоб у беларускіх рублях склала 12,7 працэнта гадавых, у тым ліку на тэрмін большы за год - 14,8 працэнта гадавых.

"Прывабны ўзровень працэнтных ставак па доўгатэрміновых укладах садзейнічаў захаванню банкамі рэсурснай базы, а таксама дазваляў ім задавольваць патрэбнасці эканомікі ў крэдытных рэсурсах", - звярнулі ўвагу ў прэс-службе.

У кастрычніку сярэдняя працэнтная стаўка па новых рублёвых крэдытах (без уліку льготных) для юрыдычных асоб склала 11,8 працэнта гадавых, для фізічных асоб - 11,45 працэнта гадавых.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі