БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пройдзе з 26 мая па 5 чэрвеня 2025 года

27.12.2024 08:12
Міністэрства адукацыі вызначыла тэрміны і пункты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання. Графік правядзення ўстаноўлены ведамаснай пастановай ад 16 снежня нумар 195, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Так, іспыты па беларускай і рускай мовах адбудуцца 29 мая, гісторыю Беларусі, грамадазнаўства, хімію, фізіку выпускнікі напішуць 26 мая і 5 чэрвеня. Тэсты па матэматыцы, біялогіі, сусветнай гісторыі (навейшы час), геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) будуць 26 мая і 2 чэрвеня.

Рэзервовымі днямі для правядзення ЦТ вызначаны 19 чэрвеня (можна будзе прайсці тэст па ўсіх прадметах), 23 чэрвеня (другая дата для здачы экзамену па рускай і беларускай мовах), 21 чэрвеня - па астатніх прадметах.

Час пачатку цэнтралізаванага тэсціравання, у тым ліку ў рэзервовыя дні, - 11.00. Час работы пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання - з 9.00 да 19.00 (у суботнія дні - 12 і 19 красавіка - з 9.00 да 18.00). Для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні абітурыенты павінны прайсці рэгістрацыю з 9 па 12 чэрвеня. Сертыфікаты ЦТ будуць выдавацца з 1 ліпеня.

Прававым актам таксама ўстаноўлены пералік устаноў адукацыі, вызначаных пунктамі правядзення ЦТ і пунктамі рэгістрацыі для праходжання ЦТ. У яго ўвайшло 40 устаноў адукацыі ў буйных раённых, абласных цэнтрах і сталіцы. Таксама дакументам зацверджана інструкцыя аб вызначэнні патрабаванняў да арганізацыі пунктаў рэгістрацыі для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, аўдыторый (памяшканняў) для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі