
18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі пасеялі 59,2 тыс. га цукровых буракоў, што складае 55,2 працэнта ад плана. Прамежкавымі вынікамі пасяўной кампаніі з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліліся ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Аграрыі пасеялі 32,1 працэнта яравых культур на плошчы 742,4 тыс. га, у тым ліку сяўба ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур без уліку кукурузы, грэчкі і проса завершана на плошчы 491,9 тыс. га, што складае 84,8 працэнта ад плана. У Мінскай і Брэсцкай абласцях сяўба ранніх збожжавых ужо завершана, а ў Гродзенскай і Гомельскай выйшла на фінішную прамую, дзе палявыя работы па гэтых відах выкананы на 98,3 працэнта і 97,5 працэнта адпаведна. У Віцебскай вобласці пасеяна 69,5 тыс. га (54 працэнты да плана), у Магілёўскай - 87,7 тыс. га (77,6 працэнта). Нарошчвае тэмпы ў рэспубліцы сяўба не толькі цукровых буракоў, але і яравога рапсу (25,3 працэнта) і лёну-даўгунцу (46,7 працэнта).
Глеба пад сяўбу яравых культур падрыхтавана на больш як 1 млн га, што складае 45,2 працэнта ад плана. Шэраг рэгіёнаў завяршылі другую падкормку культур: гаспадаркі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей - азімага рапсу на зерне, работнікі АПК Мінскай вобласці - яшчэ і азімых збожжавых. Прадаўжаюць запасацца гаспадаркі і мінеральнымі ўгнаеннямі. Паводле даных на 18 красавіка, пад яравую сяўбу гэтага года назапашана 895,3 тыс. т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, што складае 76,7 працэнта ад плана.
Для захавання неабходнай вільгаці ў глебе аграрыі праводзяць апрацоўку глыбокарыхліцелямі, план па гэтым відзе работ у краіне перавыкананы. Вядзецца таксама вапнаванне кіслых глеб, паколькі даламітавая мука неабходна для нейтралізацыі залішняй кіслотнасці і падтрымання аптымальнага глебавага асяроддзя, якое выканана на плошчы 69,6 тыс. га, што складае 28 працэнтаў ад плана. Прадаўжаюць ўносіцца арганічныя ўгнаенні.-0-