БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

ЦВК: агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня

11.12.2023 15:12
11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агітацыйны перыяд у Беларусі пачнецца з 31 студзеня, заявіла ў час круглага стала на тэму "Асаблівасці правядзення маючай адбыцца выбарчай кампаніі" ў прэс-цэнтры БЕЛТА сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Алена Балдоўская.

"Закон дае гарантыі на формы рэалізацыі агітацыйнай дзейнасці. Сходы, пікеты, мітынгі ў паведамляльным парадку, сустрэчы з выбаршчыкамі ў памяшканнях, якія вызначаюцца выканкамамі, выраб друкаваных агітацыйных матэрыялаў і гэтак далей. Бясплатна кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў змогуць размясціць свае перадвыбарныя праграмы ў друкаваных СМІ, выступіць па тэлебачанні, радыё, прыняць удзел у тэледэбатах. Для кандыдатаў у дэпутаты Саветаў абласнога і базавага ўзроўню законам прадастаўлена магчымасць бясплатна публікаваць свае праграмы на інтэрнет-сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў", - расказала Алена Балдоўская.

"Акрамя таго, кандыдаты ў дэпутаты маюць права ствараць уласныя выбарчыя фонды і фінансаваць за кошт гэтых сродкаў любую, не забароненую законам, агітацыйную дзейнасць", - адзначыла сакратар ЦВК.

Паводле яе слоў, агітацыя будзе праводзіцца да 24 лютага. "30 студзеня будзе завершана рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. З 31 студзеня пачнецца агітацыйны перыяд, які прадоўжыцца па 24 лютага. 25 лютага ў адзіны дзень галасавання агітацыя забаронена", - дапоўніла Алена Балдоўская.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі