БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Беларусі

03.02.2025 14:02
3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная выбарчая камісія зацвердзіла вынікі выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Пасяджэнне ЦВК прайшло 3 лютага ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ЦВК прадстаўлены пратаколы абласных і Мінскай гарадской камісій па выбарах Прэзідэнта аб выніках галасавання па абласцях і Мінску, на падставе якіх устаноўлены вынікі выбараў па краіне", - сказаў Ігар Карпенка.

Агульная колькасць выбаршчыкаў па краіне склала 6 903 994 чалавекі. Бюлетэні атрымалі 5 916 834 выбаршчыкі. Удзел у галасаванні прынялі 5 916 195 выбаршчыкаў.
Датэрмінова прагаласавалі 2 887 052 ​​выбаршчыкі. Па месцы знаходжання прагаласавалі 278 850 выбаршчыкаў. У дзень выбараў у памяшканні ўчастка для галасавання прынялі ўдзел у галасаванні 2 750 293 выбаршчыкі.

За кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь пададзена наступная колькасць галасоў выбаршчыкаў:

Гайдукевіч Алег Сяргеевіч - 119 272 галасы выбаршчыкаў;

Канапацкая Ганна Анатольеўна - 109 760 галасоў выбаршчыкаў;

Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч - 5 136 293 галасы выбаршчыкаў;

Сыранкоў Сяргей Аляксандравіч - 189 740 галасоў выбаршчыкаў;

Хіжняк Аляксандр Мікалаевіч - 102 789 галасоў выбаршчыкаў.

Супраць усіх кандыдатаў прагаласавалі 213 277 выбаршчыкаў.

"Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь выбраны Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч, за кандыдатуру якога пададзена 5 136 293 галасы выбаршчыкаў, што склала 86,82 працэнта, гэта значыць больш за палову грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія прынялі ўдзел у галасаванні", - падкрэсліла сакратар ЦВК Алена Балдоўская.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі