БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

ЦВК: збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты прайшоў ва ўстаноўленым законам парадку

23.12.2024 12:12
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь прайшоў ва ўстаноўленым законам парадку, заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка на пасяджэнні ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампанія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праходзіць у адпаведнасці з устаноўленымі заканадаўствам тэрмінамі. Завяршыўся этап вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты. Паводле інфармацыі тэрытарыяльных камісій, збор подпісаў ажыццяўляўся ва ўстаноўленым законам парадку. У ЦВК скаргі не паступалі. Выбаршчыкі звярталіся ў інфармацыйна-даведачны цэнтр ЦВК з пытаннямі аб месцы правядзення пікетаў па зборы подпісаў, аб дакументах, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы членаў ініцыятыўных груп, аб магчымасці паставіць подпіс пры прад'яўленні іншага, акрамя пашпарта або ідэнтыфікацыйнай карткі, дакумента", - сказаў Ігар Карпенка.

Цэнтрвыбаркамам праведзены семінары-нарады з тэрытарыяльнымі камісіямі па актуальных пытаннях выбарчай кампаніі, а таксама растлумачэнні парадку праверкі дакладнасці подпісаў у падпісных лістах, адзначыў кіраўнік ЦВК. "У Цэнтральную камісію паступілі пратаколы тэрытарыяльных камісій аб устанаўленні колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты", - дапоўніў Ігар Карпенка.
Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі