БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Турчын расказаў аб рэагаванні на выклікі ў эканоміцы

29.09.2025 16:09
29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспартна арыентаваныя галіны эканомікі маюць патрэбу ў сістэмных рашэннях, каб не даводзілася прасіць аб дзяржаўнай падтрымцы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын у эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, беларуская эканоміка сутыкаецца з мноствам выклікаў. У прыватнасці, некаторыя складанасці адчувае галіна машынабудавання. "Усё ж мы гістарычна заўсёды былі нацэлены перш за ўсё на расійскі рынак. І, вядома, сітуацыя на рынку нашага бліжэйшага і буйнейшага партнёра не можа не ўплываць (на беларускую галіну. - Заўвага БЕЛТА)", - растлумачыў Аляксандр Турчын.

"Экспарт - гэта жорсткая, канкурэнтная барацьба. Нам хацелася б, каб мы па некаторых галінах, прадпрыемствах знайшлі сістэмныя рашэнні, якія не прымушалі б нас праз нейкі пэўны прамежак часу зноў прыходзіць да Прэзідэнта і прасіць дзяржаўнай падтрымкі", - сказаў кіраўнік урада.

Яшчэ адна задача, пастаўленая перад урадам, - стрымліванне інфляцыі. Пры гэтым Аляксандр Турчын падкрэсліў, што, займаючыся гэтым пытаннем, неабходна знайсці баланс, каб і людзі былі задаволены цэнамі, і прадпрыемствы не былі пастаўлены ў нявыгадныя ўмовы.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі