9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ектам будаўніцтва адукацыйна-аздараўленчай установы "Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі" на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі. Адпаведны ўказ нумар 257 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з указам да работ на гэтых аб'ектах будуць прыцягнуты маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Гэты дакумент будзе садзейнічаць працоўнаму выхаванню моладзі, фарміраванню ў яе пачуцця прыналежнасці да гісторыі роднай краіны.