БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі бульбу пасадзілі больш як на 95 працэнтах плошчаў

22.05.2024 11:05

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі бульбу пасадзілі на 95,5 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Яравыя культуры пасеяны на 2124,3 тыс. га - 89,8 працэнта ад запланаваных аб'ёмаў. Грэчку пасеялі на 22,1 тыс. га (63,5 працэнта), проса - на 6,19 тыс. га (62,5 працэнта), яравы рапс - на 48,7 тыс. га (79 працэнтаў).

Кукурузу пасеялі на 1068,5 тыс. га (87,2 працэнта ад плана), у тым ліку на сілас - на 82,6 працэнта. Бульбу пасадзілі на 16 тыс. га (95,5 працэнта), агароднінныя культуры - на 4,26 тыс. га (84,8 працэнта). Завершана сяўба лёну, цукровых буракоў і ранніх збожжавых.

Аднагадовымі травамі засеяна 181,1 тыс. га (74,1 працэнта). Першы ўкос траў праведзены на 255,7 тыс. га (18,2 працэнта да плана).-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі