БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі да 2040 года плануецца павялічыць да 40 працэнтаў уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП

15.10.2024 09:10

У Беларусі да 2040 года плануецца павялічыць да 40 працэнтаў уклад малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП. Гэта прадугледжана праектам нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Беларусі на перыяд да 2040 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Праект НСУР-2040 прадугледжвае захаванне курсу на стварэнне прывабных умоў для разняволення дзелавой ініцыятывы грамадзян, прыцягнення прадпрымальных людзей незалежна ад сацыяльнага статусу і ўзросту да адкрыцця ўласнай справы. Для дасягнення гэтай стратэгічнай мэты ў дакуменце прадугледжаны комплекс мер, які сфарміраваны па чатырох напрамках.

Першае - далейшае спрашчэнне і забеспячэнне стабільнасці прававога рэгулявання. Плануецца правядзенне абавязковай ацэнкі рэгуляторнага ўздзеяння, а максімальна магчымая колькасць адмінпрацэдур будзе пераведзена ў электронны фармат.

Другое - забеспячэнне даступнасці падтрымкі прадпрымальніцтва. Гэта прадугледжвае ўдасканаленне інстытуцыянальнай інфраструктуры для прадастаўлення дзелавых паслуг бізнесу, дыверсіфікацыю інструментаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі, развіццё новых інвестыцыйных прадуктаў на нацыянальным фінансавым рынку.

Трэцяе - маштабіраванне тэхналагічнага прадпрымальніцтва. Далейшае развіццё атрымаюць суб'екты навукова-інавацыйнай інфраструктуры ў рэгіёнах, каб стаць цэнтрамі прыцягнення эканамічных, кадравых і навуковых рэсурсаў. Чацвёртае - падрыхтоўка сучасных прафесійных кадраў.

"Рэалізацыя названых мер будзе садзейнічаць дынамічнаму развіццю канкурэнтаздольнасці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, паляпшэнню яго галіновай структуры, стварэнню новых высокапрадукцыйных рабочых месцаў. Прагназуецца да 2040 года павышэнне ўдзельнай вагі валавой дабаўленай вартасці, фарміруемай суб'ектамі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, у ВУП краіны да 40 працэнтаў", - расказалі ў міністэрстве.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі