БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі і Расіі 2 красавіка адзначаюць Дзень яднання народаў

02.04.2024 09:04
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі і Расіі 2 красавіка штогод на дзяржаўным узроўні адзначаюць Дзень яднання народаў.

2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім было вырашана стварыць палітычна і эканамічна інтэграванае супольніцтва ў мэтах аб'яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялу дзвюх дзяржаў. Падпісалі дакумент у Маскве Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. Праз год, 2 красавіка 1997 года, у Маскве прэзідэнты Беларусі і Расіі падпісалі Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. З таго часу 2 красавіка адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

23 мая 1997 года адбылося падпісанне Статута Саюза Беларусі і Расіі, у адпаведнасці з якім былі ўтвораны Вышэйшы савет і Выканаўчы камітэт Саюза Беларусі і Расіі. У 1997-1998 гадах адбылося фарміраванне выканаўчых органаў Саюза, агульнага бюджэту, была ажыццёўлена распрацоўка і рэалізацыя першых саюзных праграм. Утвораны Пагранічны і Мытны камітэты, Камітэт па пытаннях бяспекі.

8 снежня 1999 года ў Маскве адбылося падпісанне Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы (СД), была прынята Праграма дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па рэалізацыі яго палажэнняў. 26 студзеня 2000 года, пасля ратыфікацыі Дагавора парламентамі дзвюх краін, ён уступіў у сілу.

Цяпер у адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы сфарміраваны і функцыянуюць Вышэйшы дзяржаўны савет, Савет Міністраў і Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы. Функцыі парламента Саюзнай дзяржавы выконвае Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Вышэйшым органам Саюзнай дзяржавы з'яўляецца Вышэйшы дзяржаўны савет (ВДС). У яго склад уваходзяць кіраўнікі дзяржаў, кіраўнікі ўрадаў, кіраўнікі палат парламентаў дзяржаў-удзельніц. ВДС вырашае важнейшыя пытанні развіцця Саюзнай дзяржавы, утварае органы кіравання, зацвярджае бюджэт і міжнародныя дагаворы, выконвае іншыя функцыі.

Асноўнымі мэтамі стварэння Саюза было імкненне павысіць узровень жыцця народаў, умацаваць адносіны братэрства, дружбы і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй у палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і іншых галінах. Адным з асноўных і найбольш паспяховых напрамкаў дзейнасці Саюзнай дзяржавы з'яўляецца правядзенне ўзгодненай знешняй палітыкі Беларусі і Расіі. Рэспубліка Беларусь - самы паслядоўны і надзейны знешнепалітычны саюзнік Расійскай Федэрацыі. У сваю чаргу Расійская Федэрацыя нязменна падтрымлівае на ўсіх узроўнях і ва ўсіх міжнародных арганізацыях і паслядоўна абараняе незалежную ўнутры- і знешнепалітычную пазіцыю Рэспублікі Беларусь.

Прынцыповым момантам у супрацоўніцтве дзвюх краін з'яўляецца забеспячэнне сацыяльнай роўнасці грамадзян дзвюх краін. Прававой асновай для забеспячэння рэальнай роўнасці правоў грамадзян Беларусі і Расіі з'яўляецца Дагавор аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года.

Адным з важнейшых напрамкаў правядзення ўзгодненай сацыяльнай палітыкі з'яўляецца фарміраванне агульнага рынку працы Саюзнай дзяржавы. Грамадзяне Расіі і Беларусі маюць роўныя правы ў аплаце працы, рэжыме рабочага часу і часе адпачынку, ахове і ўмовах працы. Забяспечваецца ўзаемнае прызнанне працоўнага стажу, уключаючы стаж работы па спецыяльнасці. У час стварэння адзінай міграцыйнай прасторы адменены дазвольны парадак найму на работу.

29 сакавіка 2007 года ўступіў у сілу Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння. Прадметам прававога рэгулявання дагавора з'яўляюцца адносіны, звязаныя з пенсійным забеспячэннем і назначэннем працоўных пенсій па старасці (узросце), інваліднасці, з выпадку страты карміцеля, сацыяльных пенсій, выплатай узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне, прадастаўленнем дапамог па часовай непрацаздольнасці і мацярынстве, па беспрацоўі, на пахаванне, сямейных дапамог, кампенсаваннем шкоды ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем у выпадку перасялення грамадзян Рэспублікі Беларусь і грамадзян Расійскай Федэрацыі ў межах Саюзнай дзяржавы.

У Саюзнай дзяржаве напрацавана нарматыўная база ў галіне адукацыі, якая забяспечвае грамадзянам роўныя правы на атрыманне адукацыі на тэрыторыі дзвюх краін. Паміж Беларуссю і Расіяй дзейнічае міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні і эквівалентнасці дакументаў аб адукацыі, вучоных ступенях і званнях.

6 сакавіка 2008 года ўступіла ў сілу Пагадненне паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб парадку аказання медыцынскай дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь ва ўстановах аховы здароўя Расійскай Федэрацыі і грамадзянам Расійскай Федэрацыі ва ўстановах аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Пагадненнем замацоўваюцца роўныя правы грамадзян на атрыманне медыцынскай дапамогі, уключаючы бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя, для грамадзян абедзвюх дзяржаў, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі бакоў, а таксама Героям Савецкага Саюза і кавалерам ордэнаў Славы трох ступеней.

У Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі рэалізуецца і плануецца мноства сумесных беларуска-расійскіх праграм і даследаванняў у прамысловасці, будаўніцтве, навуцы, асваенні космасу, энергетыцы, інфармацыйных тэхналогіях, адукацыі, культуры.

Палітыка Саюзнай дзяржавы ў сферы культуры накіравана на захаванне агульных гістарычных каштоўнасцей, развіццё творчай актыўнасці і культурнага супрацоўніцтва народаў Беларусі і Расіі. Ужо сталі традыцыйнымі праводзімыя ў рамках Саюзнай дзяржавы сумесныя фестывалі, сустрэчы дзеячаў мастацтваў, культурныя абмены і гастролі творчых калектываў, сумесная вытворчасць кінафільмаў, правядзенне выставак, ахова гістарычных і культурных помнікаў, іх рэстаўрацыя. За творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі - удзельніцамі Саюзнай дзяржавы, аўтарамі якіх з'яўляюцца грамадзяне дзяржаў - удзельніц Саюзнай дзяржавы, прысуджаецца прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

Традыцыйна Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі шырока адзначаецца ў дзвюх краінах. У Палацы Рэспублікі ў Мінску 2 красавіка адбудзецца урачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Акрамя таго, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа 2 красавіка пройдзе літаратурна-музычны вечар "Шыр бязмежная на ўсход" да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, 225-годдзя Аляксандра Пушкіна і 210-годдзя Міхаіла Лермантава. На сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра адбудуцца гастролі Смаленскага камернага тэатра, у гэты дзень запланаваны паказ спектакля "Жаніцьба Бальзамінава".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі