21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на будаўнічыя падрадныя работы ў студзені - жніўні гэтага года накіравана 19,4 млрд рублёў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Доля капітальнага і бягучага рамонту ў агульным аб'ёме падрадных работ па відзе дзейнасці "будаўніцтва" склала 24%. Больш за ўсё ў будаўніцтве задзейнічана прыватная форма ўласнасці - 79,9%, дзяржаўная склала 19,4%, замежная - 0,6%.
Удзельная вага Мінска ў рэспубліканскім аб'ёме падрадных работ склала 34%, Мінскай вобласці - 17,4%, Брэсцкай - 11,6%, Гомельскай - 10,6%, Гродзенскай - 9,3%, Магілёўскай - 9,2%, Віцебскай - 7,9%.-0-