У Беларусі на 1 верасня сабрана 96 працэнтаў убіраемых культур: з іх 97,5 працэнта збожжавых каласавых і зернебабовых культур і 92 працэнты рапсу.
Усяго намалочана збожжа з улікам рапсу 7020 тыс. т.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць крупяныя культуры: грэчкі намалочана 7,2 тыс. т, а проса - 6,3 тыс. т.
Сяўба азімага рапсу на зерне ў Беларусі завершана. Таксама ўсе рэгіёны краіны завяршылі церабленне лёну. Прадаўжаюцца работы па ўборцы льнотрасты, нарыхтавана 59 тыс. т.
Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 66 працэнтаў да скошаных плошчаў. Праведзена лушчэнне ржышча на 17 працэнтаў да ўбранай плошчы.
Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу. Накапана больш як 34 тыс. т. Ураджайнасць 382 ц/га.
Сабрана зялёнай масы кукурузы 1749 тыс. т.-0-