БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі намалацілі 763 тыс. тон збожжа

11.07.2024 10:07
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У рэспубліцы намалочана 763 тыс. т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

На сёння, 11 ліпеня, у краіне ўбрана ранніх збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса) 225 тыс. га (10,8 працэнта да плана), намалочана 763 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Ільнасеяльныя арганізацыі рэспублікі вядуць уборку лёну-даўгунцу. Ён выцераблены на 7,9 тыс. га (17,8 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы).-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі