БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

У Беларусі намалацілі амаль 5,4 млн тон збожжа з улікам рапсу

14.08.2023 10:08
14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 5386,9 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 14 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) убраны з 1317 тыс. га, або 68,7 працэнта да ўборачнай плошчы. Намалочана 4461,5 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбраны з 325,9 тыс. га (99,4 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 925,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га.

Лён выцераблены на 36,4 тыс. га, што складае 83,4 працэнта ўборачнай плошчы. Паднята льнотрасты на 5,17 тыс. га (11,8 працэнта да ўборачнай плошчы).
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі