БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

У Беларусі намалацілі больш як 5,6 млн тон збожжа з улікам рапсу

15.08.2023 10:08

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі 5603,3 тыс. т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 15 жніўня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі, проса) убраны з 1379,1 тыс. га, або 72 працэнтаў да ўборачнай плошчы. Намалочана 4675,9 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 33,9 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбраны з 326,5 тыс. га (99,6 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 927,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 ц/га.

Лён выцераблены на 37,4 тыс. га, што складае 85,7 працэнта ўборачнай плошчы. Паднята льнотрасты на 5,84 тыс. га (13,4 працэнта да ўборачнай плошчы).-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі