31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалацілі больш за 4,9 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
"Аграрыі ловяць сонца літаральна кожную гадзіну. Разумеюць, наколькі ўскладнілі ўборачную кампанію праліўныя дажджы. Але не страчваюць аптымізму. Стараюцца ўсімі сіламі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.
Так, у Беларусі на 31 ліпепя сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 4,922 млн т, з іх - 3,890 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1,032 млн т азімага рапсу. Масавая ўборка азімага рапсу завершана.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 1,243 млн т, Брэсцкая - 1,207 млн т, Гродзенская - 1,079 млн т, Гомельская - 540,5 тыс. т, Магілёўская - 506,1 тыс. т, Віцебская - 346 тыс. т.
Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 75,1 працэнта ад плана, азімае жыта - 66,2 працэнта ад плана, пшаніца - 51,3 працэнта ад плана, авёс - 43,4 працэнта ад плана, трыцікале - 43 працэнты ад плана, зернебабовыя - 36,1 працэнта ад плана. Уборка азімага ячменю завершана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Так, выцераблена 31,9 тыс. га (71,3 працэнта плошчы, што падлягае ўборцы).
Салома, пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур, убрана на 47,9 працэнта да скошаных плошчаў.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3,429 млн т кармавых адзінак (34,9 працэнта да плана).
Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12,2 млн т (89,4 працэнта да нарыхтаванага) арганічных угнаенняў, унесена 2,22 млн т (16,3 працэнта да нарыхтаванага).-0-