14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных на 14 кастрычніка, у сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9921 тыс. т. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
У разрэзе абласцей: Мінская - 2647 тыс. т, Гродзенская - 1956 тыс. т, Брэсцкая - 1850 тыс. т, Магілёўская - 1262 тыс. т, Гомельская - 1190 тыс. т, Віцебская - 1016 тыс. т.
Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1571 тыс. га, што складае 105% ад плана ў памеры 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на 1491 тыс. га (99% ад плана).
Нарыхтавана: сена - 625 тыс. т (87% ад плана), сенажу - 12 893 тыс. т (90%), сіласу - 15 260 тыс. т (74%), травяных кармоў - 8099 тыс. т кармавых адзінак (80%). Кукуруза на сілас убрана з 76% плошчы. Нарыхтавана льнотрасты 167 тыс. т ураджайнасцю 39 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны з плошчы 62 тыс. га - 57% ад плана. Накапана 2938 тыс. т караняплодаў сярэдняй ураджайнасцю 473 ц/га. У разрэзе абласцей: Мінская - 1101 тыс. т, Гродзенская - 1016 тыс. т, Брэсцкая - 506 тыс. т, Магілёўская - 274 тыс. т, Гомельская - 21 тыс. т, Віцебская - 20 тыс. т.
Бульбы накапана 600 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 329 ц/га, што на 19 ц/га вышэй за леташнюю. У разрэзе абласцей: Мінская - 165 тыс. т, Магілёўская - 145 тыс. т, Брэсцкая - 116 тыс. т, Гродзенская - 68 тыс. т. Гомельская - 64 тыс. т, Віцебская - 42 тыс. т.
Усяго агародніны, якая вырашчана ў адкрытым грунце, па краіне сабрана 98 тыс. т ураджайнасцю 319 ц/га, што на 21 ц/га вышэй за леташнюю. Убрана 59% плошчы. Паднята зябліва на плошчы 133 тыс. га, што складае 9% ад плана ў памеры 1436 тыс. га.-0-